Уважаемые читатели!
Бесценное достояние Верхнедвинского края — это история, знаменитые земляки, памятники архитектуры и уникальная природа.
У «Каляндар» уключаны знамянальныя і памятныя даты, якія адлюстроўваюць важныя падзеі гісторыі, палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця нашага горада і раёна, а таксама юбілейныя даты нашых выдатных землякоў і дзеячоў, якія пакінулі значны след у гісторыі і культуры Верхнядзвіншчыны.
Гарады... Вялікія і малыя, розныя па сваіх абрысах і характарах, стаяць яны на зямлі нашай беларускай. I ў кожнага з іх свой лёс, свая гісторыя.
На паўночным захадзе Віцебскай вобласці размешчаны Верхнядзвінскі раён з цэнтрам у горадзе Верхнядзвінск (175 км ад Віцебска), які да 25 снежня 1962 г. называлі Дрыса (у летапісах Дрысь, Дриса, Дриза). Сучасны раённы цэнтр знаходзіцца на правым беразе Заходняй Дзвіны, у месцы ўпадзення ў яе ракі Дрыса.
Упершыню ў пісьмовых крыніцах ён згадваецца пад 1386 г., калі князь Андрэй Альгердавіч (Полацкі) захапіў і разбурыў Дрысенскі замак падчас міжусобнай вайны з малодшым братам вялікім князем літоўскім Ягайла. У дагаворы 1503 г. паміж вялікім князем літоўскім Аляксандрам і вялікім князем маскоўскім Іванам III Дрыса згадваецца як асобная воласць, падпарадкаваная Полацку; з 1504 г. уваходзіла ў межы Полацкага ваяводства.























