Горад, які быў, ёсць і будзе
Гарады... Вялікія і малыя, розныя па сваіх абрысах і характарах, стаяць яны на зямлі нашай беларускай. I ў кожнага з іх свой лёс, свая гісторыя.
На паўночным захадзе Віцебскай вобласці размешчаны Верхнядзвінскі раён з цэнтрам у горадзе Верхнядзвінск (175 км ад Віцебска), які да 25 снежня 1962 г. называлі Дрыса (у летапісах Дрысь, Дриса, Дриза). Сучасны раённы цэнтр знаходзіцца на правым беразе Заходняй Дзвіны, у месцы ўпадзення ў яе ракі Дрыса.
Упершыню ў пісьмовых крыніцах ён згадваецца пад 1386 г., калі князь Андрэй Альгердавіч (Полацкі) захапіў і разбурыў Дрысенскі замак падчас міжусобнай вайны з малодшым братам вялікім князем літоўскім Ягайла. У дагаворы 1503 г. паміж вялікім князем літоўскім Аляксандрам і вялікім князем маскоўскім Іванам III Дрыса згадваецца як асобная воласць, падпарадкаваная Полацку; з 1504 г. уваходзіла ў межы Полацкага ваяводства.
У склад Расійскай імперыі Дрыса ўвайшла ў 1772 г. як горад, з 1776 г. з'яўлялася цэнтрам павета Полацкай (да 1796 г.), з 1802 г. - Віцебскай губерняў. Праекты развіцця планіроўкі горада былі складзены ў 1778 і 1838 гг. У 1797 г. павятовы цэнтр налічваў 1310 жыхароў.
28 жніўня 1781 г. Дрыса атрымала свой герб: у залатым полі «Пагоня» з чырвоным шчытом, на якім знаходзіўся сярэбраны двайны крыж. У Айчынную вайну 1812 г. больш на паўночны захад горада, у лукавіне Заходняй Дзвіны знаходзіўся Дрысенскі ўмацаваны лагер і галоўная кватэра камандуючага 1-й рускай арміі М. Б. Барклая-дэ-Толлі (пабудаваны перад вайной згодна праекту генерала Фуля). Склаўшыяся ў пачатку вайны абставіны вымусілі рускае камандаванне адмовіцца ад выкарыстання пабудаваных умацаванняў і пакінуць лагер 14 ліпеня 1812 г.
У 1850 г. у Дрысе (1036 жыхароў) знаходзіліся каменныя царква і касцёл, сінагога, дзве яўрэйскія школы, 45 крам, дзейнічала паромная пераправа праз раку Дрысу.
Насельніцтва цярпела, пакутавала ад эпідэмій і навадненняў. У 1855 годзе, як сведчыць «Памятная кніжка Віцебскай губерні на 1864 г.», увесь горад, акрамя 7 дамоў, быў затоплены. Мала што змянілася ў павеце і пасля адмены прыгоннага права. У той час тут дзейнічалі ўсяго 4 дробныя прадпрыемствы з 28 работнікамі.
У 1866 г. побач з горадам была пракладзена чыгунка Полацк-Дзвінск (з 1920 г. Даўгаўпілс). Чыгуначная станцыя Дрыса лічылася адным з галоўных пунктаў вывазу лёну за мяжу.
Найвялікшай паводкай з усіх, якія дайшлі да нас у хроніках, была паводка 1878 г. 29 сакавіка ўсе дамы апынуліся ў вадзе, у горадзе не засталося ніводнага вострава.
У 1905 г. у Дрысе пражывала ўжо 5750 людзей, дейнічалі 14 дробных прадпрыемстваў, два вучылішчы, рамесная школа, бальніца, аптэка, дзве цэрквы, касцёл, восем яўрэйскіх малітвеных дамоў.
Цяжкія ўмовы жыцця, бяспраўе, эксплуатацыя штурхалі працоўных на барацьбу супраць самадзяржаўя. Буйныя сялянскія хваляванні адбываліся ў 1905 годзе. Невыпадкова віцебскі губернатар даносіў: «Найболыш упарты характар носяць беспарадкі
ў Дрысенскім павеце». Зразумелы таму той энтузіязм, які выклікала ў горадзе падзенне самадзяржаўя ў лютым 1917 года. У сувязі з гэтай падзеяй працоўныя Дрысы паслалі Петраградскаму Савету прывітальную тэлеграму. У сакавіку — красавіку Савет рабочых дэпутатаў быў створаны і ў Дрысе. Савецкая ўлада ў Дрысе ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года.
У лютым 1918 года, за некалькі дзён да акупацыі горада войскамі кайзераўскай Германіі, У. I. Ленін накіраваў старшыні Дрысенскага Савета рабочых дэпутатаў Л. Б. Урбану тэлеграму аб арганізацыі супраціўлення ворагу і мерах на выпадак, калі давядзецца пакінуць горад. I усё ж Дрыса была акупіравана: спачатку — нямецкімі войскамі, затым — да кастрычніка 1920 года — войскамі буржуазнай Польшчы.
З 1924 па 1962 г. Дрыса з'яўлялася цэнтрам аднайменнага раёна, у 1925-1938 гг. у спісах гарадскіх пасяленняў была адзначана як мястэчка. У 1929 годзе пачалось будаўніцтва аднаго з першых ільнозаводаў Беларусі. З снежня 1931 года пачала друкавацца газета “Звязда на рубяжы”, якая з 1934 года ўжо дасягнула тыражу 3500 экз. У 1939 г. горад налічваў 2700 жыхароў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны падчас акупацыі з 3 ліпеня 1941 г. да 12 ліпеня 1944 г. гітлераўцы знішчылі 769 гараджан. У дзень вызвалення горад Верхнядзвінск прадстаўляў страшную карціну разбурэнняў. Былі знішчаны ўсе дзяржаўныя ўстановы, прамысловыя прадпрыемствы, арцелі, школы і бальніцы.
Паступова быў адноўлены жыллёвы фонд, пабудаваны новыя прадпрыемствы. У 1970 распрацаваны генеральны план забудовы горада, паводле якога будаўніцтва вялося ўздоўж рэк Заходняя Дзвіна і Дрыса ў гістарычнай частцы горада. У паўднёвай частцы забудаваны мікрараён з 5-павярховымі дамамі. Паводле генеральнага плана 1981 г. пры ўездзе ў горад з паўночнага ўсходу створаны новы мікрараён. Вядзецца і катэджавае будаўніцтва.
Захаваліся помнікі архітэктуры: Свята-Мікалаеўская царква (1819 г.), Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1899 г.), жылы дом (пачатак XX ст., вуліца Савецкая, 43).
Большасць помнікаў гісторыі горада прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх - мемарыяльны комплекс ахвярам фашызму, спаленым вёскам, воінам-вызваліцелям, адкрыты ў 300 м ад горада непадалёк ад развілкі дарог Верхнядзвінск-Асвея, Даўгаўпілс- Полацк (скульптар И. Краўчанка, архітэктар М. Ткачук). У скверы па вуліцы Савецкай стаіць абеліск, прысвечаны Айчыннай вайне 1812 г. (устаноўлены ў 1912 г.).
Дрыса спрадвеку славілася як цэнтр мастацкага ткацтва. Дрысенскія ручнікі, пакрывалы («посцілкі»), дываны і другія вырабы майстроў ткацтва ў XIX - пачатку XX ст. карысталіся попытам на тэрыторыі Беларусі, у Вільні, Варшаве.
У сучасным Верхнядзвінску (у 2010 г. 7300 жыхароў) дынамічна развіваюцца прамысловыя прадпрыемствы горада: ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», ААТ «Верхнядзвінскі ільнозавод», КУП «Верхнядзвінскі завод сталярных вырабаў», філіял РУПП «Віцебскхлебпрам» Верхнядзвінскі хлебазавод.
26 ліпеня 2002 адбылося зацвярджэнне гістарычнага герба Верхнядзвінска (Дрысы) з Пагоняй, а 28 лютага 2011 — новага гарадскога сцяга.
Назва
Сваю гістарычную назву горад атрымаў ад ракі Дрыса, якая, у сваю чаргу, запазычыла назву ад возера Дрысы ў Расонскім раёне. Слова складаецца з дзвюх асноў: ДР(Ы) + СЫ. Першая аснова вядома ў басейне Заходняй Дзвіны ў назвах азёр Дрывяты, Дрысвяты, Невядро, Нешчарда. ДР(Ы) мае старажытнае геаграфічнае фіна-угорскае паходжанне і абазначае «возера». Блізкае значэнне «вада» маюць падобныя асновы старажытнаеўрапейскага паходжання.
«возера». Блізкае значэнне «вада» маюць падобныя асновы старажытнаеўрапейскага паходжання.
Другая аснова СЫ паходзіць ад вядомага паўночнаеўрапейскага тэрміна ТО/ТЫ ў значэнні «возера». Такім чынам, назва ракі перакладаецца як «возера» або «азёрная вада». Назва горада абазначае «паселішча на рацэ, якая выцякае з возера».
Насельніцтва
XVIII стагоддзе: 1797 — 1310 чал.
XIX стагоддзе: 1838 — 828 чал., з іх персанальнай шляхты 12, разначынцаў 12, святароў з радзінамі 10, адстаўных ваенных з жонкамі 14, купцоў 3, мяшчанінаў 754, аднадворцаў 3, дваровых людзей 3, чалавек унутранай варты 116, кантаністаў 45; 1848 — 1036 чал.; 1866 — 2079 чал.; 1881 — 3077 чал., з іх 2219 каталікоў; 1897 — 4238 чал.
XX стагоддзе: 1905 — 5750 чал.; 1939 — 2,7 тыс. чал.; 1959 — 3,6 тыс. чал.; 1970 — 4,9 тыс. чал.; 1991 — 8,1 тыс. чал.; 1995 — 8,5 тыс. чал.
XXI стагоддзе: 2006 — 7,7 тыс. чал.; 2009 — 7360 чал. (перапіс); 2015 — 7,3 тыс. чал.
Вядомыя ўраджэнцы горада
Аскназій Ісаак Львовіч (1856-1902) — мастак, акадэмік жывапісу .
Вайтовіч Ніна Трафімаўна (1913-1976) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), “Выдатнік народнай асветы”.
Грыгаровіч Іван Іосіфавіч (1898- ?) — заслужаны будаўнік БССР (1962). “Ганаровы дарожнік”. Былы начальнік Галоўнага ўпраўлення шасэйных дарог пры Саўміне Беларусі.
Грыгаровіч Уладзімір Іосіфавіч (1901-1973) — савецкі палкаводзец, генерал-маёр.
Іржак Ісаак Аронавіч (1908-1944) — марскі лётчык, капітан. 17 студзеня 1944 года здзейсніў паветраны таран.
Каранеўскі Мікалай Аляксандравіч (1910-1978) — генерал-палкоўнік (1971).
Пальмбах Аляксандр Адольфавіч (1887-1963) — вучоны-цюрколаг, прафесар (1960). «Заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Тувы” (1963). Стваральнік тувінскай пісьменнасці.
Перлашкевіч Мікалай Лаўрэнцьевіч (1862-1932) — прафесійны рэвалюцыянер.
Рыц Рувім Якаўлевіч (1924-2013) — “Выдатнік народнай адукацыі БССР”, краязнаўца, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Саўчанка Емяльян Рыгоравіч (1899-1966) — генерал-маёр (1943).
Счасны Валерый Ігнатавіч (1951) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў (1993).
Траян Надзея Віктараўна (1921-2011) — Герой Савецкага саюза (1943), кандыдат медыцынскіх навук, старшы лейтэнант медыцынскай службы запасу.
Фраленка Алена Уладзіміраўна (1915-1999) — доктар медыцынскіх навук (1970), прафесар (1973).
Бібліяграфічны спіс літаратуры
1. Адамушко, В. Город Верхнедвинск и Верхнедвинский район // Современная геральдика Беларуси / В. Адамушко, М. Елинская. —Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012.- C.178-179
2. Адамушко, В. И. Герб города Верхнедвинска / В. И. Адамушко, М. М. Елинская // Гербы и флаги Беларуси. - Мн.: Беларусь, 2006. - C. 60-61
3. Адамушка, У. І. Горад Верхнядзвінск / У. Адамушка, М. Елінская, С. Рублеўскі // Геральдычны вянок Віцебшчыны.- Віцебск : Віцеб. абл. друк, 2010.- C.35
4. Адкуль у горада імя: буклет // Верхнядзвінск: Раённая бібліятэка. - 2005
5. Белявина, В. Н. Высочайший смотр войск в Дриссе (Верхнедвинск). Январь 1916 // Беларусь в годы Первой мировой войны.- Минск : Беларусь, 2013.- C.80
6. Белявина, В. Н. Николай II беседует с крестьянами на железнодорожной станции Дрисса (Верхнедвинск). Январь 1916 // Беларусь в годы Первой мировой войны.- Минск : Беларусь, 2013. - C.80
7. Верхнедвинск // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского. - Минск : БелЭн, 2009. - C. 88
8. Верхнедвинск: мосты из прошлого в настоящее: [изоматериал]. - Новополоцк: О. В. Молодечкин ООО «ТОППРИНТ», 2014. - 31с.
9. Верхнедвинск: мосты из прошлого в настоящее: [изоматериал]. - 2-е изд., доп. - Новополоцк: О. В. Молодечкин ООО «ТОППРИНТ», 2015. - 38 с.
10. Верхнедвинск // Путеводитель по городам и районным центрам РБ / Сост. А. Варивончик и др. - Мн.: ООО «Харвест», 2004. - C.199-200
11. Верхнедвинск // Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. т.2 Витебская область. В 2 кн. кн.1.- Минск: Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. - C.125
12. Верхнедвинск // Республика Беларусь : Энциклопедия: В 6 т. Т. 2 / Редкол. : Г. П. Пашков и др. - Мн.: БелЭн, 2006. - C. 631
13. Верхнедвинск туристический / А. И. Локотко и др. //Туристическая мозаика Беларуси. - Минск : Беларус. навука, 2011.- С. 120-121
14. Верхнедвинский край : научно-попул. издание / автор-сост. О. В. Молодечкин; фото В. Соловьева. - Новополоцк : СП ООО «ТОППРИНТ», 2005.- 30 с.
15. Верхнедвинский район : справочно-информ. материалы / подгот. отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома; фото В. Соловьева.- Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2007.- 34 с.
16. Верхнедвинский район : фотоальбом / подгот. отдел идеологической работы Верхнедвинского райисполкома. - Новополоцк : О. В. Молодечкин СООО «ТОППРИНТ», 2011.– 27 с.
17. Верхнедвинский район : на крайнем Севере / текст А. Бубало; ред. Н. Плыткевич; фото С. Плыткевич.- Минск : УП «Рифтур», 2013.- 49 с. : ил.- (жемчужины Беларуси)
18. Верхнядзвінск // Архітэктура Беларусі / рэдкал. : А. А. Воінаў і інш. - Мн.: БелЭн, 1993. - C.110
19. Верхнядзвінск // Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыкл. / рэдкал. В. В. Гетаў і інш. - Мн.: БелЭн,1993. - C.125
20. Верхнядзвінск // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. т.4 Варанецкі-Гальфстрым / рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн,1997. - C.110
21. Верхнядзвінск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР, ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; рэдкал. : С. В. Марцэлеў. - Мн.: БелЭн, 1985. - C.158-159
22. Верхнядзвінск: за гарадской аколіцай [ изоматериал]: камплект з 13 паштовак / фота В. Салаўёва, В. Хархардзіна. - Выд. ПП А.У. Маладзечкін СТАА "ТОППРЫНТ", 2008.
23. Верхнядзвінск: з вышыні жаўруковай[ изоматериал]: камплект з 13 паштовак / фота В. Салаўёва, В. Хархардзіна. - Выд. ПП А.У. Маладзечкін СТАА "ТОППРЫНТ", 2008.
24. Верхнядзвінск: знаёмства з горадам [ изоматериал]: камплект з 13 паштовак / фота В. Салаўёва, В. Хархардзіна. - Выд. ПП А.У. Маладзечкін СТАА "ТОППРЫНТ", 2008.
25. Верхнядзвінск: лірычныя эцюды [ изоматериал]: камплект з 13 паштовак / фота В. Салаўёва, В. Хархардзіна. - Выд. ПП А.У. Маладзечкін СТАА "ТОППРЫНТ", 2008.
26. Верхнядзвінск: перагулак стагоддзяў [ изоматериал]: камплект з 13 паштовак / фота В. Салаўёва, В. Хархардзіна. - Выд. ПП А.У. Маладзечкін СТАА "ТОППРЫНТ", 2008.
27. Верхнядзвінск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2 Беліцк-Гімн / рэдкал. Б. І. Сачанка. - Мн.: БелЭн, 1994. - C. 249
28. Верхнядзвінскі раён : буклет / тэкст падрыхтаваны аддзелам інфармацыі Верхнядзвінскага райвыканкама; фота В. Салаўёва.—Мінск : ПК “Полиграфоформление», 2004.- 22 с.
29. Герб горада Дрысы // Цітоў А. К. Гербоўнік беларускіх гарадоў (XVI– пачатак XX ст. / А. К. Цітоў. - Мінск : Беларусь, 2015. - С. 120
30. Добро пожаловать в Верхнедвинск туристический [ изоматериал]: комплект из 13 открыток / фото В. Салаўёва. - Изд. ПП О. В. Молодечкин СТАА "ТОППРЫНТ", 2008.
31. Дриссенский замок // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия / ред. совет : Т. В. Белова и др. -Минск : БелЭн, 2009. - C.139
32. Дрисский лагерь 1812 // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. - Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. - C.389
33. Дрисский лагерь 1812 года // Самусенко Э. Г. Беларусь и Отечественная война 1812 года : исторические очерки и эссе / Э. Г. Самусенко.- Минск : Беларусь, 2012.- С. 45-46
34. Дрыса // У пошуках страчанага : гісторыя Беларусі ў старых паштоўках / аўтар тэксту А. Карлюкевіч; паштоўкі У. А. Ліхадзедава.- Мінск : Литература и искусство, 2007.- C.72
35. Дрыса: легенда // Верхнядзвіншчына ў легендах і паданнях. - Верхнядзвінск : Цэнтральная раённая бібліятэка імя Т. Хадкевіча, 2010. - C. 24-34
36. Дрыса // Цітоў, А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI– пачатак XX ст./ маст. А. П. Бажэнаў. - Мн. : Полымя, 1998. - С. 159
37. Дрыса // Целеш, В. М. Гарады Беларусі на старых паштоўках / аўтар тэксту Вячка Целеш. - 2-е выд. -Мінск : Беларусь, 2001.- С. 124
38. Дрысенскі замак // Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя ў 2т. Т.1 Абаленскі-Кадэнцыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў і інш. - Мінск: БелЭн, 2007. - C. 605
39. Дрысенскія пяхотныя палкі-вайсковыя часці 1904-1905гг. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т.3 Гімназіі-Кадэнцыя / рэдкал. : Г. П. Пашкоў. - Мн.: БелЭн, 1996. - C. 304
40. Здесь звезды купаются в чистой воде= Тут зоркі купаюцца ў чыстай вадзе=The stars are batning in the clear water here [ изоматериал] / cост. О. В. Молодечкин. - Новополоцк : ИП О. В. Молодечкин, 2008. - 52 с. - (Краеведы Витебщины о любимом крае)
41. Карлюкевіч, А. М. Ад старажытнай Дрысы – да Верхнядзвінска / Алесь Карлюкевіч // Радзімазнаўства : Мясціны. Асобы : краязнаўчыя нарысы.- Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010.- С. 61-64
42. Клаз, І. Верхнядзвінск, або Дрыса // Клаз, І. Па Дзвіне на вёслах : нарыс. - Мн. : «Маст. літ.», 1975. - C.103-118
43. Князева, В. Верхнядзвінск // Князева, В. Падарожжа па Беларусі: грады і гарад. пасёлкі / В. Князева. - Мн.: Беларусь, 2005. - C.63
44. Лиходедов, В. А. Дрисса (Верхнедвинск) // Путешествие во времени / В. Лиходедов, А. Карлюкевич. - Минск : Издательский дом "Звязда", 2013. - C. 52-57.- ( В поисках утраченного)
45. Лукашевич, А. М. Дрисса // Памятники и памятные места 1812 года в Беларуси / А. М. Лукашевич.- Минск: Харвест, 2012. - C.174-175
46. Малішэўскі, У. А., Пабока, П. М. Верхнядзвінск // Нашы гарады. - Мн.: Народная асвета, 1991. - C.134-136
47. Памяць: гісторыка-дакум. хроніка Верхнядзвінскага раёна у 2-х кн. Кн. 1.- Мінск : «Паліграфафармленне», 1999.- 528 с.
48. Памяць: гісторыка-дакум. хроніка Верхнядзвінскага раёна у 2-х кн. Кн. 2. - Мінск : «Паліграфафармленне», 1999.– 395 с.
49. С днём рождения, Верхнедвинск! : стихи.- Верхнедвинск : центральная районная библиотека им. Т. Хадкевича, 2006.– 26 с.
50. Татаринов, Ю. Верхнедвинск или Дрисса / Ю. Татаринов // Города Беларуси: Витебщина. - Мн.: Энциклопедикс, 2006. - C.24-28
51. Толстой, Л. Н. Дрисский лагерь / Л. Толстой // Война и мир. Т.3-4. - Мн.: Нар. асвета, 1977. - C.34-39
52. Троицкий, Н. А. Дриссенский лагерь / Н. А. Троицкий // 1812. Великий год России.– М : Мысль, 1988. - C.84-87
53. 1915 г. июля 2.- Рапорт дриссенского уездного исправника Н.Ф.Билисимо-постернацкого витебскому губернатору М.В. Арцимовичу о встрече преосвященнейшего Пантелеймона, епископа Двинского, викария Полоцкой епархии, с евреями г. Дриссы и отношении евреев к войне // Беларусь в годы Первой Мировой войны (1914-1918) : Сборник документов / сост.: В. В. Врублевский и др.- Минск : Беларусь, 2014.- C.53-54
54. 1915 г. декабря 10.- Рапорт Дриссенской уездной земской управы в витебское губернское по земским и городским делам присутствие о
представлении сведений об эвакуации земских учреждений // Беларусь в годы Первой Мировой войны (1914-1918) : Сборник документов / сост.: В. В. Врублевский и др.- Минск : Беларусь, 2014.- C.79-80
55. 1917 г. февраля 3.- Рапорт дриссенского уездного исправника А. Д. Флоренца витебскому губернатору Б. Н. Хитрово о бомбардировке железнодорожной станции Придруйск немецким аэропланом // Беларусь в годы Первой Мировой войны (1914-1918) : Сборник документов / сост.: В. В. Врублевский и др.- Минск : Беларусь, 2014.- C. 96
56. 1916 г. апреля 25.- Рапорт и. д. дриссенского уездного исправника В. П. Райкова витебскому губернатору Н. П. Галахову о представлении копии найденной в лесу помещика Гребницкого прокламации революционного содержания // Беларусь в годы Первой Мировой войны (1914-1918) : Сборник документов / сост.: В. В. Врублевский и др.- Минск : Беларусь, 2014.- C. 109-110
Артыкулы з перыядычных выданняў
57. Аляксандрава, С. Квітней, наш горад над Дзвіной / С. Аляксандрава // Дзвінская праўда.- 2012.- 5 ліпеня.- C.3
58. Аляксандрава, С. Жыві і квітней, любімы горад! / С. Аляксандрава // Дзвінская праўда. - 2006. - (№ 46) 24 чэрв. -C.2
59. Аржанік, Э. У кожнага горада - свой герб, свой лёс / Э. Аржанік // Дзвінская праўда. - 2002. - (№ 6). - C.1
60. Аўчыннікава, Р. Назва камусьці не спадабалася / Р. Аўчыннікава // папка "З мінулага нашага горада", кніга "Памяць №15"
61. Бегунова, Е. Верхнедвинск - звучит престижно / Е. Бегунова // Рэспубліка. - 2007. - (№ 38) 24 лютага. - C.4-5
62. Бруцкі, А. Дрысенскія пакуты імператара / А. Бруцкі // Віцебскі рабочы.- 2012.- 9 жніўня.- C.16
63. Бубала, А. Дзе стаяў Дрысенскі замак // папка "З мінулага нашага горада»
64. Бубала, А. 1812 год на Верхнядзвіншчыне / Антон Бубала // Дзвінская праўда.- 2012.- 16 кастрычніка (№ 83), 19 кастрычніка (№
84), 23 кастрычніка (№ 85), 19 чэрвеня, 26 чэрвеня, 20 ліпеня, 10 жніўня, 28 жніўня.- C.3, 7, 3, 3, 3, 2, 9, 3
65. Бубала, А. На крыжовых шляхах / Антон Бубала // Дзвінская праўда.- 2011.- 27 верасня, 30 верасня.- C.2,7
66. Бубала, А. Неспакойны час. Неспакойныя межы / Антон Бубала // Дзвінская праўда. - 2011. - 21 чэрвеня, 19 ліпеня, 29 ліпеня. -C.3
67. Бубала, А. Па вуліцах горада / Антон Бубала // Дзвінская праўда.- 2016.- 26 красавіка (№ 33).- C.6
68. Бубала, А. Па гарадскіх вуліцах / Антон Бубала // Дзвінская праўда.- 2016.- 15 красавіка (№ 30), 19 красавіка (№ 31), 22 красавіка (№ 32).- (№ 39), 24 мая (№ 41)
69. Варонін, В. Дрыса ў ХVI стагоддзі / В. Варонін // Дзвінская праўда. - 2005. -(№ 66) (№ 69) (№ 71) (№ 78-79) (№ 91) (№ 93) (№ 97) (№ 102) (№ 105). - C.2-3
70. Варонін, В. Дрыса ў ХVI стагоддзі / В. Варонін // Дзвінская праўда. - 2006. - (№ 3) 10 студзеня. - C.2
71. Верхнедвинску-625 // Дзвінская праўда.- 2011.- 4 лютага.- C.2
72. Выгодные вложения // Рэспубліка.- 2011.- (№ 137).- C.1,2
73. Вялічка, У., Марціновіч, А. Верхнядзвінскі разварот / У. Вялічка, А. Марціновіч // Беларуская думка. - 2013. - № 12. - C.12-27
74. Гоголинская, Л. Путешествие по Дриссе ХIX столетия / Людмила Гоголинская // Дзвінская праўда.- 2011.- 24 чэрвеня.- C.7
75. Дедюро, Л. Приглашает Верхнедвинск / Л. Дедюро // Віцебскі рабочы. - 2008. - (№ 34) 22 марта. - C.8-9
76. Дедюро, Л. Сработали на "ОТЛИЧНО" / Л. Дедюро // Віцебскі рабочы.- 2011.- (№ 83).- C.1,2
77. Дорогому Верхнедвинску// Дзвінская праўда. - 2008. - (№ 92) 4 лістапада. - C.3
78. Дрисса // Памятная книжка Витебской губернии на 1864 год / З мінулага нашага горада/
79. Дрысенскі замак - гандлёвы і ваенны цэнтр // Дзвінская праўда. - 2006. - (№ 41) 19 мая. - C.2
80. З гісторыі нашага горада // Дзвінская праўда.- 2016.- 22 сакавіка (№ 23), 29 сакавіка (№ 25).- C.6, 2
81. З глыбіні стагоддзяў // Дзвінская праўда.- 2011.- 24 чэрвеня.- C.2
82. Зайцава, В. З мінулага Дрысы / В. Зайцава // Дзвінская праўда. - 1990. - (№ 150). - C.2
83. Залесская, С. Верхнедвинск. Листая книгу времени / С. Залесская // Белорусская нива.- 2011. 2 июля.- С. 8-9
84. Карлюкевич, А. В поисках утраченного / А. Карлюкевич // папка "З мінулага нашага горада". Сов. Беларусь. - 2005. - (№ 150). - C.27
85. Кольченко, И. Движение по прямой / И. Кольченко // СБ.- 2011.- (№ 137).- C.1,2
86. Масловская, О. "Малые города" - дела большие / Ольга Масловская // Віцебскі рабочы.- 2013.- 4 красавіка (№ 38).- C.4
87. Масловская, О. Остановись мгновенье! Это Верхнедвинск! / Ольга Масловская // Витебские вести.- 2015.- 5 марта (№ 26).- C.15
88. Масловская, О. Приглашает Верхнедвинск / Ольга Масловская // Віцебскі рабочы.- 2010.- 2 сентября.- C.10,15. - (Регион-тур)
89. Масяйчонак, Р. Абуджэнне / Р. Масяйчонак // Дзвінская праўда. - 1988. - (№ 10). - C.2
90. Масяйчонак, Р. Верхнядзвінск пасля уз'яднання Беларусі з Расіяй / Р. Масяйчонак // папка "З мінулага Верхнядзвіншчыны"/ Дзвін. праўда. -1965. - (№ 95)(№ 96)
91. Масяйчонак, Р. Верхнядзвінск - старажытны горад / Р. Масяйчонак // папка "З мінулага нашага горада" / Дзвінская праўда. - 1965. - (№ 91)
92. Масяйчонак, Р. Верхнядзвінск у перыяд сацыялістычнай рэвалюцыі, грамадзянскай вайны / Р. Масяйчонак // папка "З мінулага Верхнядзвіншчыны" / Дзвінская праўда. - 1965. - (№ 100)
93. Міргародскі, М. 56-паралель / М. Міргародскі // Рэспубліка.- 2010.- 12 лютага.- C.1,2,4
94. Мурашкина, В. Алгоритм действий диктует экономика / В. Мурашкина // Народнае слова.- 2011.- (№ 83).- C.1,2
95. Мястэчка маё // папка "З мінулага нашага горада"
96. О программе социально-экономического развития города Верхнедвинска на 2006-2010 г. // Дзвінская праўда. - 2007. - (№ 57) 13 ліпеня. - C.5-7
97. Пакульневич, Я. Этот город стал судьбою / Янина Пакульневич // Дзвінская праўда.- 2011.- 5 ліпеня.- C.3
98. Пакульневич, Я. "Ради этого стоит жить",- сказал Президент Беларуси, оценивая плоды труда верхнедвинцев / Янина Пакульневич // Дзвінская праўда.- 2011.- 26 ліпеня.- C.1-2
99. Положение о гербе г. Верхнедвинска // Дзвінская праўда. - 2002. - (№ 69). - C.2
100. Пушканскі, А. Лісты і дзённікі / А. Пушканскі // Звязда.- 2014.- 25 сакавіка (№ 54).- C.6
101. Пучынскі, У. 620-годдзе Верхнядзвінска, або 620 год Дрысы / У. Пучынскі // Краязнаўчая газета. - 2006. - (№ 20) май. - C.1-2
102. Рыц, Р. З мінулага нашага горада / Р. Рыц // Дзвінская праўда. - 2000. - (№ 63). - C.2
103. Рыц, Р. Пераадольваючы цяжкасці / Р. Рыц // Дзвін. праўда. - 2006. - (№ 71) 18 жніўня. - C.2
104. Рыц, Р. Якой была адукацыя ў Дрысе / Р. Рыц // Дзвін. праўда. - 2006. - (№ 60) 18 ліпеня. - C.2
105. Са святам, родны горад! // Дзвінская праўда. - 2011. - 24 чэрвеня. - (№ 52) 24 чэрвеня. - С. 1-2
106. Свірын, І Жыццё ў рытме Дзвіны / І. Свірын // Культура. - 2006. - (№17) 29 кр-5 мая. - C.6-7
107. Сементовский, А. Дрисса // папка №10 "кніга Памяць"
108. Третьяк, И. Из истории Дриссенского района / И. Третьяк // Дзвінская праўда. - 2010.- 13 жніўня.- C.5
109. Траццяк, І. Дрыса ў сярэдзіне 20-х гадоў / І. Траццяк // Дзвінская праўда. - 2000. - (№ 1). - C.2
110. Шпакоўская, Г. Верхнядзвінскія імяніны / Галіна Шпакоўская // Нар. слова. - 2006. - (№ 63) 1 чэрвеня. - C.2