Турнір знаўцаў “Гучная, звонкая матчына мова”
У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў дзіцячай бібліятэцы прайшоў турнір знаўцаў “Гучная, звонкая матчына мова”. Бібліятэкары прапанавалі ўдзельнікам акунуцца ў чароўны свет роднай мовы.
Падчас мерапрыемства каманды расшыфроўвалі беларускія прыказкі, разгадвалі загадкі, падбіралі рыфмы, на хуткасць вымаўлялі скорагаворкі, нават пісалі невялікі школьны дыктант.
Мерапрыемства садзейнічала ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.
Падрыхтавана і аформлена выстава “Мова родная – наша спадчына і запавет”.


