Цудоўны свет беларускай кнігі
Зараз у нашым рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы (21 лютага) — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Дзіцячая бібліятэка далучылася да святкавання і падрыхтавала для чытачоў змястоўную кніжную выставу “Цудоўны свет беларускай кнігі!”.
На ёй прадстаўлена літаратура не толькі пра беларускую мову – “Словы родныя народныя: запазычаная лексіка”, “Знаёмыя незнаёмцы: сакрэты літар”, “Беларуская мова сярод мощ свету” і інш., але і цікавыя мастацкія творы – “Мудрасць жыцця”, “Востраў русалак”, “Залаты Талер”, “Зорная кніга” і інш. Прыходзьце да нас і вылучыце ўпадабаную кнігу!