“Цікава ўсё на свеце з кнігамі Ўладзіміра Ягоўдзіка ўсім дзецям”
пад такой назвай у дзіцячай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае 60-годдзю пісьменніка. Бібліятэкары пранікнённа і шчыра расказалі дзецям пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Іванавіча. Каб прыцягнуць увагу школьнікаў да багатай творчай спадчыны таленавітага пісьменніка, паэта, знаўцы прыроды і гісторыі, работнікі бібліятэкі разгарнулі яркую кніжную выставу “Чароўны свет кніг Уладзіміра Ягоўдзіка”. На ёй знаёмыя дзецям кнігі “Янка і Ружа”, “Бабуліна варта”, “Год-карагод”, “Сіні калодзеж”, “Скарбы Радзімы” і інш. На сустрэчу з дзецьмі “завітаў” Лесавік - галоўны герой кнігі “Грыбок, грыбок, выстаў лабок”. Ён расказаў дзецям легенду пра кнігаўку, пазнаёміў з народнымі прыкметамі, загадаў загадкі і прапанаваў згуляць у гульню “Грыбы”.

