”Сябруй з роднай мовай“ - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

03 03 25 39 1Пад такой назвай 27 лютага прайшла літаратурна – пазнавальная гульня да Міжнароднага дня роднай мовы.

Вучні з 7 ”Б“ класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г. Верхнядзвінска ім. Героя Савецкага Саюза Н.В. Траян“ перакладалі імёны казачных персанажаў з рускай мовы на беларускую. Потым дзеці адказвалі на загадкі, як аказалася зрабіць гэта на мове было вельмі складана. Далей жадаючыя прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульне ”Маленькі кухар“. Падчас гульні трэба было перакласці на беларускую мову назвы прадуктаў і ”прыгатаваць“ з іх традыцыйныя беларускія стравы: налістнікі, дранікі і свякольнік.

Спадабалася дзецям і гульня ”Рэчы“, дзе трэба было суаднесці назвы рэчаў з малюнкамі, ўскладнялася гульня тым, што акрамя сапраўдных назваў былі і выдуманыя словы.

03 03 25 39 1 03 03 25 39 1