”Кожная пятніца – роднае, сваё“ - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

23 03 26

У рамках праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё“ 20 сакавіка ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. Т. Хадкевіча адбылася незвычайная экскурсія ў музейным пакоі ”Кола гісторыі“ пад назвай ”Да вытокаў сваіх вяртаемся“. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі змястоўную экскурсію для вучняў 3 ”В“ класа ДУА ”Сярэдняя школа №2 г. Вярхнядзвінска  ім. Героя Савецкага Саюза Н. В. Траян“.

Дзеці мелі магчымасць убачыць унікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць жыццё і быт людзей у розных гістарычных эпохах. Вучні задавалі шмат пытанняў і актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіях, што сведчыць пра іх інтарэс да гісторыі. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі вучням розныя інтэрактыўныя заданні, якія дапамаглі замацаваць атрыманыя веды.

Такія мерапрыемствы спрыяюць развіццю любові да гісторыі і культуры Беларусі сярод падрастаючага пакалення, а таксама ўзбагачаюць іх веды пра родны край. Бібліятэка плануе праводзіць падобныя экскурсіі і ў будучыні, каб зацікавіць яшчэ больш дзяцей і падлеткаў.

23 03 26

23 03 26

23 03 26

23 03 26