Беларускія пісьменнікі – дзецям
На абанеменце арганізавана кніжная выстава “Беларускія пісьменнікі – дзецям”, на якой экспануюцца кнігі з аднайменнай серыі і розных выдавецтваў.
На выставе прадстаўлены кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў і класікаў, напрыклад: Анатоль Зэкаў “Вучоныя вароны” і “Збудаваў будан бабёр”, Маргарыта Прохар “Камп’ютарныя коткі”, Мікола Маляўка “Каштаны ў шакаладзе”, Кацярына Хадасевіч-Лісавая “Казкі кніжнай феі” і іншыя. Прыходзьце і выбірайце творы на свой густ!