Аглядная экскурсія ”Да вытокаў сваіх вяртаемся“

У цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. Т. Хадкевіча 28 лютага прайшла аглядная экскурсія ў музейным пакоі ”Колесо истории“ пад назвай ”Да вытокаў сваіх вяртаемся“. Мерапрыемства стала часткай рэспубліканскай акцыі ”Кожная пятніца - роднае сваё“, якая накіравана на папулярызацыю культурнай спадчыны і традыцый Беларусі.
Бібліятэкар правяла экскурсію для дзяцей 2 ”А“ класса ДУА ”Сярэдняя школа №2 г. Вярхнядзвінска ім. Героя Савецкага Саюза Н. В. Траян“, якія не толькі змаглі ўбачыць унікальныя экспанаты, але і дакрануцца да прадметаў быту, што зрабіла сустрэчу яшчэ больш інтэрактыўнай і запамінальнай. Таксама вучні атрымалі магчымасць паэксперыментаваць і раскрасіць беларускі народны касцюм у тыя адценні, якія ім больш падабаюцца. Гэты занятак не толькі спрыяў развіццю творчых здольнасцей дзяцей, але і паглыбіў іх разуменне культурных традыцый свайго народа.
Мерапрыемства выклікала вялікі інтарэс і шчырыя эмоцыі удзельнікаў, што яшчэ раз пацвярджае важнасць такіх ініцыятыў у выхаванні патрыятызму і любові да Роднай культуры.





- Информация о материале
















