«Зачараваны красою Наддзвіння»
Дзе гарэзная бярозка
Выбягае на шашу,
Светла-ветлівая вёска
Разлагодзіць мне душу.
Расхінае далягляды
Аж да Дрысы, да ракі,
Веснавой сустрэчы рады,
Гімн пяюць ёй жаўрукі…
Так напісаў верхнядзвінскі паэт Антон Бубала пра вёску Шайцерава, радзіму Тараса Хадкевіча, празаіка, паэта, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі. У 1977 годзе яго імя прысвоена Верхнядзвінскай цэнтральнай рённай бібліятэцы.
Гадзіна-успамін, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння пісьменніка, якая адбылася 10 сакавіка, складалася з старонак успамінаў вядомых беларускіх празаікаў, паэтаў і родных Т. Хадкевіча.
- Подробности