Я сын твой, прыдзвінскі мой край дарагі
Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання ЦРБ, сумесна з клубам цікавых сустрэч “Сучаснік”, правялі літаратурную імпрэзу “Я сын твой, прыдзвінскі мой край дарагі”, прысвечаную 75-гадоваму юбілею беларускага пісьменніка Сяргея Панізніка.
Ніна Сяргееўна Глацёнак, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі, з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі, акрэсліла асноўныя вехі жыцця знакамітага пісьменніка, прачытала яго вершы і расказала прысутным пра апошнюю, на гэты момант, кнігу Сяргея Панізніка «Аўтографы», якая ўжо з’явілася ў бібліятэчным фондзе. Антон Францавіч Бубала ў сваім выступленні таксама раскрыў некаторыя моманты жыццёвага шляху Сяргея Сцяпанавіча. Актыўны ўдзельнік клуба цікавых сустрэч Пётр Пятровіч Квяцінскі распавядаў, што даўно ведае Панізніка і падзяліўся добрымі ўражаннямі аб ім як пісьменніку і чалавеку. Песні ўласнага аўтарства на вершы Сяргея Панізніка праспявала пад гітару Ірына Салаўёва.
- Подробности