Вечар-успамін “Чалавек. Асоба. Творца”
11 кастрычніка 2018 года ў Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Т. Хадкевіча прайшоў вечар-успамін “Чалавек. Асоба. Творца”, прысвечаны нашаму земляку, народнаму артысту Беларусі Я. П. Шыпілу, якому ў гэтым годзе споўнілася б 75 гадоў.
Вядучыя пазнаемілі з успамінамі роднай сястры Яўгена - Галіны Патафееўны Зінько, стрыечнай сястры - Лунь Ірыны Цітаўны, аднавяскоўцаў. Таксама прагучалі ўспаміны прысутных родных Яўгена Шыпілы: Веры Яфімаўны Антановіч і яе мужа Васіля Сцяпанавіча, знаёмых Кецкінай Тамары Фёдараўны і Мядзюты Аляксандра Іванавіча.
Выступілі госці з Віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа: Ліхачова Таццяна Уладзіміраўна – артыст драмы, вядучы майстар сцэны, заслужаны артыст Беларусі; Гайдук Геннадзь Іосіфавіч – артыст драмы, вядучы майстар сцэны; Іваноўскі Юрый Геннадзьевіч – літаратурны крытык тэатра.
Артыстамі былі паказаны ўрыўкі са спектакляў: “Парог” А. Дударава, “Дзядзя Ваня” А. Чэхава, відэа “Сымон-музыка”.
Прагучалі песні “Верхнядзвінскі мой край”, “Сіні вечар” у выкананні хора народнага клуба “Ветэран”.




- Подробности