“У родным слове цэлы свет”
У рамках абласнога марафону “Размаўляй і натхняй” Асвейскай гарпасялковай бібліятэкай імя В. Рудога філіял №2 была аформлена кніжная выстава “У родным слове цэлы свет”.
Таксама бібліятэка сабрала ўдзельнікаў на паэтычны вернісаж “Дакраніся да роднага слова”. У фармаце свята ўдзельнікі акунуліся ў чароўны свет роднай мовы: чыталі вершы, адгадвалі загадкі, пабывалі ў ролі перакладчыкаў. Сустрэчу падытожылі словамі З. Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб”.
- Подробности