”Сувязь часоў і пакаленняў“ - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

13 03 26

У рамках праекта ”Кожная пятніца – роднае, сваё“ 13 сакавіка ў Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Т. Хадкевіча адбылося незвычайнае падарожжа ў мінулае. Для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў Верхнядзвінскага ТЦСАН супрацоўнікі бібліятэкі правялі змястоўную экскурсію ў музейным пакоі ”Кола гісторыі“.

Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці расказала гасцям пра прадметы побыту, што былі неад’емнай часткай жыцця нашых бабуль і дзядуляў у савецкі час. Наведвальнікі з цікавасцю ўзіраліся ў знаёмыя па расказах старэйшых прадметы (патэфон, лічыльнікі, фотаапараты, чарніліца з пяром), многія з якіх ужо не сустрэнеш у сучасным побыце.

Асаблівае захапленне выклікала экспазіцыя ”Беларуская хатка“, дзе сабраны экспанаты, што перадаюць каларыт сялянскай хаты канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. Сапраўдная пралка, гліняны посуд, калыска, ручнікі з самабытным арнаментам – усё гэта дазволіла ўдзельнікам экскурсіі дакрануцца да жывой гісторыі, адчуць атмасферу даўніны. Жадаючыя маглі не толькі разгледзець, але і патрымаць у руках некаторыя экспанаты, што выклікала шчырую цікавасць і шмат пытанняў.

Такія сустрэчы з мінулым дапамагаюць нам лепей зразумець свае карані, адчуць повязь паміж пакаленнямі. Без ведання гісторыі свайго народа, без павагі да традыцый продкаў немагчыма выхаваць сапраўднага грамадзяніна і патрыёта

Экскурсія пакінула яркі след у сэрцах удзельнікаў і яшчэ раз нагадала: каб упэўнена глядзець у будучыню, трэба ведаць і шанаваць сваю мінуўшчыну.

13 03 26

13 03 26