Сустрэча з пісьменнікам
30 красавіка ў чытальнай зале раённай бібліятэкі адбылася сустрэча з пісьменнікам і паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міледзіем Кукуцем.
Шаркаўшчынскі пісаменнік, творчасць якога любяць землякі, ведаюць у Беларусі і за яе межамі, належыць да кагорты тых творцаў, жыццё якіх непаўторна звязана з роднай зямлёй.
Міледзій Мікалаевіч падзяліўся сваімі ўспамінамі і творчымі планамі, пачытаў урыўкі са сваіх твораў, адказаў на пытанні аўдыторыі. Прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з кнігамі аўтара, як зачараваныя слухалі вершы ў яго выкананні.
- Подробности