Сустрэча с беларускай пісьменніцай Ірынай Жарнасек
21 лютага ў Дзень роднай мовы адбылася сустрэча з беларускай пісьменніцай Ірынай Жарнасек. Ірына Францаўна працавала бібліятэкарам, карэспандэнтам шматтыражных газет, дзе і пачала друкаваць свае апавяданні. Яна піша вершы, прозу, перакладае з польскай мовы, з’яўляецца рэдактарам каталіцкага часопіса “Маленькі рыцар Беззаганнай”.
Пісьменніца расcказала пра свае кнігі прозы «Ліст да сына» і «Гульні над студняй», зборнік апавяданняў «Гадара», аповесць-казку «Спрэчка анёлаў», зборнік апавяданняў для дзяцей “Незабудкі”, якія сталі любімымі для многіх чытачоў.
Звяртаючыся да аудыторыі, яна адзначыла, што ў жыцці, дзе ідзе адвечная барацьба дабра і зла, варта рабіць свой выбар на карысць дабра. Такі выбар зрабілі героі яе рамана «Будзь воля Твая» - Росіцкія святары-марыяне Антоній Ляшчэвіча і Юрый Кашыра, якія прынялі пакутніцкую смерць разам з жыхарамі Росіцы ў 1943 годзе.
Ірына Жарнасек падзялілася з гасцямі сустрэчы ўспамінамі са свайго дзяцінства, распавяла пра тое, што дае ёй натхненне ў пісьменніцкай працы і легла ў аснову некаторых апавяданняў. Творчы шлях пісьменніцы скіраваны на пошук і сцвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцяў як у літаратуры, так і ў жыцці.
- Подробности