“Смак роднай мовы" - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

У рамках абласнога марафону “Размаўляй і натхняй" ў дзіцячай бібліятэцы-філіял №1 была аформлена кніжная выстава "Размаўляй са мной па-беларуску" і праведзена акцыя “Смак роднай мовы".

Падчас мерапрыемства наведвальнікі бібліятэкі перакладалі на беларускую мову словы, чыталі беларускія скорагаворкі, прыказкі і прымаўкі.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай казак беларускіх пісьменнікаў і  народных казак. Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту і галоўнае, мовы нашых продкаў.

Мерапрыемства прайшло з карысцю – дапамагло замацаваць веды дзяцей аб мове, пашырылі слоўны запас і паказалі разнастайнасць і багацце роднай мовы. У завяршэнні мерапрыемства кожнага удзельніка чакаў салодкі пачастунак.