“Служыў праўдзе і чалавеку”
21 мая ў чытальнай зале раённай бібліятэкі прайшоў літаратурны квіз да 95-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава “Служыў праўдзе і чалавеку”, у якім прынялі ўдзел вучні 11«Б» класа СШ № 2 г. Верхнядзвінска.
Была падрыхтавана віктарына, прысвечаная жыццю і творчасці В. Быкава. Вучні ўдзельнічалі ў літаратурнай гульні па творчасці пісьменніка, адказвалі на пытанні, складалі мазаіку, пісалі літаратурны дыктант. З прапанаваных назваў твораў выбіралі напісаныя Васілём Быкавым.
- Подробности