“Роднаму слову гучаць!”
Міжнародны дзень роднай мовы абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА 17 лістапада 1999 года, адзначаецца з 2000 года штогод 21 лютага з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.
У рамках абласнога марафону "Размаўляй і натхняй" да Міжнароднага дня роднай мовы цэнтральнай раённай бібліятэка імя Т. Хадкевіча падрыхтавала для вучняў 10 класа ДУА "Сярэдняя школа №2 г. Верхнядзвінска імя Героя Савецкага Саюза Надзеі Віктараўны Траян” пазнавальную гадзіну “Роднаму слову гучаць!”. Падчас мерапрыемства падлеткі звярнуліся да гісторыі беларускай мовы, пазнаёміліся са слоўнікамі роднай мовы. Удзельнічалі ў віктарынах, конкурсах на лепшае веданне прыказак і прымавак, у конкурсе скорагаворак, паглядзелі электронную прэзентацыю, паслухалі вершы. Пранікнена гучалі вершы пра нашу спеўную, мілагучную мову. Прыказкі, прымаўкі, віктарыны паказалі, што вучні любяць і ведаюць родную мову.
- Подробности