Пуцявінамі роднага краю
29 сакавіка ў клубе цікавых сустэч прайшла прэзентацыя кнігі Антона Бубалы “Пуцявінамі роднага краю”. Напярэдадні аўтар прэзентаваў сваю кнігу ў гімназіі на сумесным мерапрыемстве аддзела адукацыі і цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Адкрыла імпрэзу загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ніна Сяргееўна Глацёнак, якая нагадала прысутным асноўныя звесткі з біяграфіі і дасягненні Антона Францавіча ў краязнаўчай і літаратурнай дзейнасці. І, перш чым перадаць слова аўтару, падзялілася ўражаннямі пра кнігу і сваім разуменнем яе назвы.
Антон Францавіч запрасіў гледачоў пагартаць старонкі доўгачаканага выдання, паглядзець на цікавыя фотаздымкі і такім чынам здзейсніць падарожжа па Верхнядзвінскай зямлі.
Новая кніга ўслаўляе Верхнядзвіншчыну, нагадвае гістарычныя падзеі, помнікі даўніны і мастацтва, прыгажосць і багацце прыроды, багатыя справы нашых землякоў.


- Подробности