«Не пакідайце ж мовы роднай…» - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

У Боркавіцкай сельскай бібліятэцы ДУК “Верхнядзвінская ЦБС” у рамках абласнога марафона “Размаўляй і натхняй”, прысвечанаму Дню роднай мовы адбылася пазнавальная гульня “Не пакідайце ж мовы роднай…”. Бібліятэкары замацоўвалі веды вучняў пра мову, пра багацце і разнастайнасць моўных сродкаў; развівалі ўменне працаваць у групе і лагічна думаць, разважаць; заклікалі дзяцей да павагі і да пачуцця любові да Радзімы, роднай прыроды, беларускага слова.

Падчас мерапрыемства гучалі вершы І.Пракаповіча, Ю. Свіркі «У нас сваіх хапае слоў», Н. Гілевіча «Як ты дорага мне, мая родная мова!», П.Броўкі  «Калі ласка». Пазнавальная гульня з прыпынкамі: «Загадкі», «Перакладчыкі», дзе перакладалі з рускай на беларускую мову словы або словазлучэнні. На прыпынку « Словазнаўцы»  трэба было выбраць правільны варыянт значэння слова. «Старонкі мінулага і сучаснага», тут задавалі пытанні пра Беларусь. На прыпынку «Фразеалагізмы» дзеці адгадвалі і растлумачвалі іх значэнне, на «Фізкультхвілінцы» - пад музыку мімікай і жэстамі паказвалі дзеянні. Апошнім прыпынкам мерапрыемства сталі заданні: «Пазнай партрэт пісьменніка», «Веру-не веру».