“Мова родная гучыць…” - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

У Бігосаўскай сельскай бібліятэцы імя Э.І.Зубрыцкага філіял №4 у рамках абласнога марафону “Размаўляй і натхняй”, адбылася літаратурная святліца “Мова родная гучыць…”.

Гэты значны дзень Бігосаўская сельская бібліятэка адзначыла мерапрыемствам, якое праходзіла ў гуртку “Сябровачка”. Да мерапрыемства далучыліся школьнікі ДУК “Бігосаўская сярэдняя школа”, а каштоўным госцем была мясцовая паэтка Шкляр Марыя. Удзельнікі гуртка “Сябровачка” і запрошаныя госці даведаліся пра гісторыю узнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захоўваць і берагчы роднае слова. На мерапрыемстве прагучалі прыгожыя вершы беларускіх пісьменнікаў у выкананні школьнікаў. Кульмінацыяй літаратурнай святліцы стала выступленне Марыі Шкляр. Марыя расказвала, як нараджаюцца вершы, што неабходна для натхнення. Яна чытала свае новыя вершы на беларускай мове. Мерапрыемства пакінула вельмі добрыя ўраджанні. Кожны прысутны адзначыў для сябе, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.