Міжнародная навуковая канферэнцыя
16 чэрвеня ў аграгарадку Каханавічы адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Праблемы гісторыі і культуры пагранічча: гуманітарныя веды і выклікі часу”, прысвечаная 200-годдзю І.Я. Храпавіцкага.
На мерапрыемстве прысутнічалі: навуковыя супрацоўнікі з Мінска, Віцебска, Полацка; супрацоўнікі Верхнядзвінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, Верхнядзвінскага гісторыка-краязнаўчага музея, мясцовыя жыхары. Завочна ў канферэнцыі ўдзельнічалі навуковыя супрацоўнікі з Расіі, Польшчы, Казахстана, Украіны, Узбекістана. Іх працы ўвайшлі ў зборнік “Проблемы истории и культуры пограничья: гуманитарные знания и вызовы времени”. Увазе прысутных была прапанавана кніжная выстава “Вяртанне Ігната Храпавіцкага”, аформленая работнікамі аддзела абслугоўвання Верхнядзвінскай ЦРБ. Пасля канферэнцыі прысутныя наведалі сядзібна-паркавы комплекс Храпавіцкіх, усклалі кветкі да магіл І. Храпавіцкага і яго жонкі.





- Подробности