Літаратурная сустрэча
7 снежня ў раённай бібліятэцы адбылася літаратурная сустрэча з членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі Міледзіем Кукуцем, Віктарам Праўдзіным і Віктарам Лагуном.
М.М. Кукуць прэзентаваў і падараваў бібліятэцы свае кнігі. Лірычным быў выступ Віктара Лагуна, які пазнаёміў гасцей са сваёй паэтычнай творчасцю, вельмі натхнёна прачытаў вершы і ўрыўкі з паэм. В. Праўдзін, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы, расказаў аб сабе і сваёй творчасці. Лейтматывам усіх твораў аўтара былі пытанні: навошта, для чаго, чаму так ... Праўдзін заўсёды кажа праўду.
Чытачы і супрацоўнікі бібліятэкі выказваюць шчырую падзяку беларускім аўтарам за цікавую сустрэчу.
- Подробности