Кніжная выстава ”Прыгажосць і сіла беларускай жанчыны“ - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

17 02 26 02 3Прэзідэнт Рэспублікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 студзеня 2026 года падпісаў Указ №1, згодна з якім 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны.

У сувязі с гэтым у цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Т.Хадкевіча аформлена кніжная выстава ”Прыгажосць і сіла беларускай жанчыны“, якая  будзе дзейнічаць на працягу года.

Выстава складаецца з раздзелаў, якія адлюстроўваюць нацыянальны вобраз беларускай жанчыны, папулярызуюць роль жанчын у захаванні і развіцці грамадства.

У раздзеле ”Нябесныя заступніцы Беларусі“ размешчаны выданні, якія нагадаюць чытачам гісторыю знакамітых жанчын мінулага: Рагнеды, Еўфрасінні Полацкай, Анастасіі Слуцкай і інш.

Вялікую ролю ў гісторыі Беларусі адыгралі жанчыны, якія кавалі перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, гэтай старонцы прысвячены раздзел ”У вайны не жаночае аблічча: Подвіг жанчын-герояў Беларусі“.

Наступны раздзел ”Гераіні беларускага спорту“ знаёміць чытачоў са спартыўнымі дасягненнямі беларускіх жанчын, якія праславілі Беларусь на ўвесь свет: Кацярыны Карстэн, Дар'і Домрачавай, Юліі Несцярэнка і інш.

З першай жанчынай-касманаўтам ў гісторыі суверэннай Беларусі можна пазнаёміцца у раздзеле ”Марына Васілеўская: зорны шлях Беларусі“.

Раздзел ”Пад свет сафітаў: музы мастацтва“ раскажа пра знакамітых беларускіх спявачак, актрыс, дзеячаў творчасці і пісьменніц.

Кніжная выстава прадстаўляе сабой экспазіцыю, якая будзе рэгулярна абнаўляцца і дапаўняцца новымі выданнямі.

17 02 26 02 3

17 02 26 02 3