”Фарбы роднай мовы“
У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі имя Т.Хадкевича прайшла прэзентацыя выставы творчых работ навучэнцаў Верхнядзвінскай школы мастацтваў ”Фарбы роднай мовы“.
Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана паразважаць, якога колеру наша родная мова, якія фарбы яе адлюстроўваюць? Беларуская мова мае шмат колераў і адценняў, яна нясе ў сабе нашу культурную спадчыну, нацыянальныя традыцыі і сувязь з Радзімай. Пра што расказваюць фарбы роднай мовы можна даведацца праз творчыя работы дзяцей. На карцінах - традыцыйныя для беларусаў святы: Каляды, Масленіца, Вялікдзень, Купалле, Дажынкі. Выстава будзе дзейнічаць на працягу ўсяго тыдня, да 28 лютага, і кожны наведвальнік бібліятэкі будзе мець магчымасць у гэты час пазнаёміцца з работамі юных мастакоў.
Таксама гасцям мерапрыемства была прапанавана акцыя ”Чытаем са смакам“. Трэба было назваць рэчы з малюнкаў на беларускай мове, а за правільны адказ атрымаць салодкі пачастунак.
Любіце і шануйце родную мову!




- Информация о материале

















