“Далучыць да роднага слова”
У рамках абласнога марафону “Размаўляй і натхняй” у Сар’янскай сельскай бібліятэцы-філіял №36, адбылася вандроўка па роднай мове “Далучыць да роднага слова”.
Дзецям было прапанавана цікавае знаёмства з непаўторнасцю і таямніцамі роднай мовы. Вучні дазналіся, чаму мы называем беларускую мову роднай, пра сакрэты літар. Напрыканцы дзеці пазнаёміліся з кніжнай выставай “Роднай мовы пералівы”, і кожны зрабіў для сябе вынік - трэба любіць і шанаваць мову нашых продкаў, каб цікавасць да скарбаў і таямніц роднай мовы не пакідала нас усё жыццё!
- Подробности