“Чытаем Яўгенію Янішчыц разам” - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

Яўгенія Янішчыц — беларуская паэтка, якая нарадзілась 20 лістапада 1948 года ў вёсцы Рудка (цяпер Пінскі раён, Брэсцкая вобласць).

Працавала загадчыцай бібліятэкі ў ЦК ЛКСМБ (1971). З 1976 года - літаратурны кансультант "Сельскай газеты", у 1983-1988 загадвала аддзелам паэзіі літаратурнага часопіса "Маладосць". Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1971 года. У 1981 годзе як член дэлегацыі БССР удзельнічала ў рабоце XXXVI сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Працавала з карэспандэнтам Уладзімірам Паўлавічам Ковалем.

Трагічна загінула 25 лістапада 1988 года.

 

Верхнядзвінская цэнтральная раённая бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых, прыняць удзел у паэтычнай акцыі «Пачынаецца ўсё з любві…», прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц.

Для гэтага неабходна:

📍 Прачытаць на камеру  любы верш Яўгеніі Янішчыц, відэазапіс з прозвішчам удзельніка адправіць на электронную пошту: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. з адзнакай 🔸АКЦЫЯ🔸

Тэрмін правядзення акцыі:

⏳ з 1 лістапада па 20 лістапада.

📷 Відэаматэрыялы будуць размешчаны ў сацыяльных сетках нашай бібліятэкі.