Бібліяноч-2026—”Кніжная скарбніца“ - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

25 04 2

Усценах цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Т.Хадкевіча 24 красавіка адбылася выдатная падзея — Бібліяноч-2026 пад назвай ”Кніжная скарбніца“. Гэта мерапрыемства прайшло разам з рэспубліканскай акцыяй ”Кожная пятніца - роднае сваё“, якая накіравана на папулярызацыю культурнай спадчыны і традыцый Беларусі.

Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі для ўсіх жадаючых майстар-клас па вырабе закладак ”Кніжны абярэг“. Дзеці і дарослыя  з задавальненнем удзельнічалі ў творчым працэсе. Акрамя таго госці наведалі музейны пакой ”Кола гісторыі“, для іх была праведзена змястоўная экскурсія пад назвай ”Да вытокаў сваіх вяртаемся“. У фае бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава ”Смак беларускай кухні“, дзе наведвальнікі маглі пазнаёміцца з рэцэптамі страў, якія робяць беларускую кухню сапраўды ўнікальнай. Таксама ўдзельнікам мерапрыемства было прапанавана бібліягаданне ”Шёпот страниц“, кожны мог задаць хвалючае пытанне і выцягнуць са скрынкі палоску з цытатай выпадковай кнігі. Гэта дало магчымасць кожнаму ўдзельніку адчуць магію кніг і іх мудрасць.

Мерапрыемства выклікала вялікі інтарэс і шчырыя эмоцыі ўсіх удзельнікаў. Бібліятэка дзякуе кожнаму, хто прыняў удзел у Бібліяночы-2026. Ваша ўвага і падтрымка натхняюць нас на новыя ідэі і праеты.

25 04 2

25 04 2

25 04 2

25 04 2