“Беларуская мова сярод моў свету” - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы Запруддзеўская сельская бібліятэка-філіял №24 запрасіла ўсіх жадаючых наведаць  кніжную выставу-прагляд “Беларуская мова сярод моў свету”, на якой прадстаўлены кнігі аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, кароткая граматыка беларускай мовы і іншыя даведчыя зборнікі. Прысутныя дакрануліся да крыніц роднай мовы, успомнілі беларускія прыказкі, прымаўкі, жарты, даведаліся чаму наша мова жывая, гаваркая, мілагучная.