Кожны край славіцца сваімі паэтамі і пісьменнікамі, мастакамі і вучонымі, якія сілай уласнага таленту дапамагаюць людзям зразумець прыгажосць роднай зямлі, яе гісторыю, абуджаюць патрыятычныя пачуцці, фарміруюць нацыянальную самасвядомасць. Не выключэнне і наша Верхнядзвіншчына – самы паўночны куточак Беларусі, лясны і азёрны мацярык, слаўны сваёй багатай гісторыяй. Такі цудоўны край не мог не нарадзіць шмат таленавітых і працалюбівых людзей.
