Кнігі-юбіляры 2020 - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

25 000

 

25 01 1«Трэцяе пакаленне», раман Кузьмы Чорнага (85 гадоў з часу выхаду рамана)
Твор напісаны на спецыфічную тэму — сацыялістычнае будаўніцтва, але Чорнага вельмі цікава чытаць, на якую б тэму ён ні пісаў. У гэтым творы можна сустрэць і таямнічыя забойствы, і злодзеяў, і чалавечыя адносіны, і драмы. Усё, што яшчэ раз даказвае: беларуская літаратура не толькі пра саху і касу. Ну а што тэма такая, дык твор быў напісаны ў 1935 годзе, пра што яшчэ пісаць. Аўтар піша пра надзённае.

25 01 2"Трэцяе пакаленне", бо ў творы паказаныя тры пакаленні людзей: дзяды, бацькі і дзеці. Мы бачым сталенне такіх персанажаў, як Зося і Міхал Тварыцкія. Чорны паказвае нам, як змяняліся іх характары. Мы бачым і прадстаўнікоў старэйшага пакалення: Сэдаса, Скуратовіча. І праз увесь твор праходзіць думка, што маладое пакаленне будзе больш шчаслівае, у іх усё наперадзе. Таму і заканчваецца твор словамі пра самых маладых герояў твора: Ірынку Назарэўскую і Славу Тварыцкую. За імі будучыня, ім яе будаваць, не зважаючы на памылкі мінулых пакаленняў.

 

25 02 1«Мсціжы», раман Івана Пташнікава (50 гадоў з часу выхаду рамана)
З большай сілай у сучаснай беларускай прозе пачынаюць гучаць словы аб роднай прыродзе і клапатлівых адносінах да яе. Праблема ўзаімаадносін чалавека з прыродай пастаўлена ў рамане І. Пташнікава "Мсціжы” (1972). Кожнае дрэва ў лесе і кожная жывая істота ў ім да дробніц знаёма галоўнаму герою рамана Андрэю Вялічку. Жыццё яго арганічна зліта з прыродай. У сутыкненні 25 02 2са спажывецкімі настроямі, з бяздушнымі адносінамі да людзей і прыроды Вялічка выходзіць пераможцам і застаецца жыць у Мсціжках. Ён не пакідае родных мясцін, дзе пражыў амаль усё сваё жыццё, дзе пахаваў дарагога яму чалавека.

 

25 03 1«Снежныя грамніцы», зборнік лірыкі Яўгеніі Янішчыц (50 гадоў з часу выхаду зборніка)
Зборнік "Снежныя грамніцы" не выглядае на дэбютны. У ім практычна няма слабых вучнёўскіх вершаваных практыкаванняў. Кніга складзена пераважна з лірыкі. Нават у вершы пра мову, які прысвечаны Нілу Гілевічу, няма ніякіх сацыяльных нотак і патрыятычных заклікаў.

25 03 2Ёсць толькі захапленне сваё мовай, праўда, паэтка прызнаецца, што гатовая за мову памерці.
І калі ты мяне толькі паклікаеш,
Памру за цябе без енку.
Нашу я любоў да цябе вялікую
У сэрцы сваім маленькім.

 

25 04 1«Сотнікаў», аповесць Васіля Быкава (50 гадоў з часу выхаду аповесці)
У аповесці "Сотнікаў", як і ў большасці твораў В. Быкава, узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аповесць 25 04 2вызначаецца глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. Вялікая духоўная моц Сотнікава заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці, здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу, нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.

 

25 05 1«Родныя дзеці», раман Ніла Гілевіча (35 гадоў з часу выхаду рамана)
Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам прафесійнага музыканта і кампазітара Сцяпана Якубавіча Вячоркі — чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю, сумленнем, хаця і не пазбаўленага пэўных недахопаў. У размовах Сцяпана на вясковай вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы 25 06 2аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, узгадваюцца чалавечыя лёсы.
Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Пасля першых шасці пар прыводзяцца аўтарскія адступленні: паэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае. Пачынаецца раман запеўкай, заканчваецца — дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае выбар тэмы.

 

25 06 1«Песні жальбы», першы зборнік вершаў Якуба Коласа (110 гадоў з часу выхаду зборніка)

«Песні-жальбы” Якуба Коласа… Самая першая кніга класіка беларускай літаратуры, выдатнага песняра народнага… Гэта ж яна, як і купалаўская “Жалейка”, на пачатку стагоддзя так глыбока і незабыўна, так балюча і светла, так абсяжна і прыгожа раскрыла душу народную, разгарнула велізарны свет беларускага працаўніка, расказала пра яго долю-нядолю, паказала красу і веліч нашай цудоўнай зямлі-карміцелькі.

25 06 2

 

25 07 1"Грот Афаліны", аповесць Паўла Місько (25 гадоў з часу выхаду)
Падзеі, апісаныя ў аповесці, адбываюцца на зямлі, на вадзе і пад вадой, галоўныя героі - не толькі людзі, але і дэльфіны. Дванаццацігадоваму Янгу і яго сябрам, якія змагаюцца за незалежнасць роднага архіпелага, даводзіцца перажыць мноства неверагодных і небяспечных прыгод.

25 07 2