Гачкоўская Валянціна Іванаўна - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

55.955198 | 27.872247

Гачкоўская Валянціна Іванаўна

д. Соколово

Вёсачка Сакалова стаяла ў самым сэрцы Сар’янскай Пушчы. Падчас карнай аперацыі ў лютым 1943 года яна стала люднай: сюды ўцякалі ад смерці жыхары бліжэйшых да Латвіі зарэчных (з-за ракі Сар’янкі) вёсак. Але карнікі, пераадолеўшы супраціўленне партызан, рушылі ў наступ. Жыхарка Кіева Валянціна Іванаўна Гачкоўская ўспамінае:

Я сама з Расіцы. Нашы ўцёкі на пачатку вайны на ўсход былі непаспяховымі і драматычнымі. Бацьку забілі проста з самалёта, бо ён ехаў па вялікай дарозе, а мы – побач па лясных сцежках. Калі палілі Расіцу, я ў жаху кінулася ў лясы. Мне тады было 12 гадоў. Не пераказаць, дзе я тулялася начамі, ды ўрэшце лёс звёў нас з матуляй у Сакалове, дзе было ўжо шмат людзей. Калі здалёк пачала даносіцца страляніна, а неба зацягнулася дымам, усе затрывожыліся і пачалі збірацца да ўцёкаў. Але гэта ўдалося толькі партызанам. А ўцекачоў, загрузлых у снягах, пералавілі, шмат каго пастралялі. У Сакалове пачалі ладзіць абоз, як пасля выявілася,– для спалення ў Ракшнях.

Мяне прыкмеціў камандзір-немец. Дасюль не ведаю, што яму прыйшло ў галаву, але ён загадаў пасадзіць мяне ў сані разам са сваёй абслугай. Мама, відаць, ужо ведала, што яе чакае, і на развітанне аддала мне свае валёнкі. Праз слёзы, ад’язджаючы, я бачыла яе босай на ганку хаты побач з маім братам Мішам. Мы яшчэ не пераехалі ручай, як ззаду пачуліся стрэлы. Сакалова спалілі. Колькі там загінула мясцовых, а колькі бежанцаў – невядома. Ведаю толькі, што майго стрыечнага брата забілі на вачох у жонкі, а яе, Ксеню, паранілі разрыўной куляй у таз – яна была на восьмым месяцы цяжарнасці…

Маму з маім брацікам Мішам спалілі ў Ракшнях. Брата Антона расстралялі ў Саласпілсе, брат Іван загінуў на фронце. Я засталася адна блукаць па свеце…

Помнічак на месца спалення людзей у Сакалове рабяты з клуба “Шукальнік” спачатку везлі на байдарцы па Асуніцы і Сар’янцы, а затым на руках данеслі праз Пушчу. Зараз у тых мясцінах глухамань на шмат кіламетраў, бязлюддзе. Затое ў Хатыні шматлюдна, яны аддаюць даніну памяці і вёсачцы Сакалова, яе ахвярам.

Историческое место сожжённой деревни. Находилась на 4 километра севернее от деревни Возново (Вознава).
Соколово. Верхнедвинский Сарьянский район, Витебская сельсовет, область.

Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением «QR-гид».

QR - третий блок
Вы можете построить маршрут к мемориалу в своём смартфоне. Воспользуйтесь этой возможностью. Посетите места боли и скорби. Отдайте дань памяти безвинно погибшим и замученным.
Экспорт:

Интерактивная карта. Мемориалы, памятники воинской славы, мемориальные доски

сброс