Будрык Надзея Ігнатаўна - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

Будрык Надзея Ігнатаўна

- Я нарадзілася ў 1928 г. ў сям'і Мацкевіча Ігната Захаравіча і Агрыпіны Канановіч. Калі пачалася вайна, мне было 13 гадоў. Хадзіла ў Галубаўскую школу ў 5 клас. Вайна памяняла ўсё. Брат Коля пайшоў на фронт (прапаў без вестак), а мы з сястрой Верай жылі з бацькамі ў Фальках. У партызаны мы не пайшлі, бацька з маці былі старыя, хворыя. Жылі як і ўсе цяжка. Днём наведваліся немцы, ноччу – партызаны. Помню ў 1943 годзе, зімою, пайшла я да Марфы, на другі канец вёскі (маці паслала). Калі я ішла, да Таццяны прыйшлі партызаны Выдрыцкі і Паўла Балбека. Нашы Фалькі стаялі так высока, што я ўбачыла як на лыжах ідуць немцы.

Яны раздзяліліся і сталі падыходзіць з двух старон. Я пабегла назад. Ад Таццяны выскачыў Выдрыцкі з Паўлам. Выдрыцкі пабег да кустоў, а я схапіла Паўлу за руку і пабегла дадому. Паўла быў малы, троху старэй за мяне. Мы ўбеглі ў хату з выкрыкам “немцы!”. Бацька адразу забраў у Паўлы рэмень з пражкай, вытраслі карманы, усё схавалі. І тут пачулі чаргу з аўтамата. Мы вырашылі, што забілі Выдрыцкага. Тут немцы пачалі выганяць усіх з хат у сад. А з боку Сакалоўшчыны ўжо запалілі шэсць хат. Яны б, можа, спалілі і ўсю вёску, толькі старшы немец нешта ім пакрычаў па-свойму, па-нямецку, махнуў рукой і ўсе яны хутка паехалі на бальшак. Вось так мы засталіся жывыя, а ў вёсцы – тры хаты, у якіх мы сталі жыць усе разам.

А яшчэ помню лета. Ідуць салдацікі, вызваліцелі нашы, па бальшаку. Жара. Гімнасцёркі ў іх на спінах белыя ад салёнага поту. Мы з сястрой вырашылі занесці ім вады. Але да бальшака мы так і не дабеглі, пачалася страляніна. Потым казалі, што на цагельні на ёлцы засеў нямецкі наводчык. Ён паспеў перадаць, што прыбліжаюцца калоны, і іх, бедных, пабілі. Многа іх тады загінула. Пахавалі ў брацкай магіле, пасля вайны паставілі помнік.

Экспорт:

Интерактивная карта. Мемориалы, памятники воинской славы, мемориальные доски

сброс