Берднік Дзмітрый Астапавіч - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

Берднік Дзмітрый Астапавіч

1930 г.н.

Я нарадзіўся ў в. Застарыны, а на пачатак вайны сям’я ўжо жыла ў Цярэшках. У вёсцы было 22 двары.

У нашай сям'і было 6 чалавек: бацька, Берднік Астап Васільевіч 1896 г.н., маці, Феня Паўлаўна 1911г.н., дзеці: Уладзімір 1933 г.н., Генадзь 1941 г. н., Вера 1938 г.н. і я.

Нашу вёску спалілі ў сакавіку 1943 года. Раніцай маці адправіла бацьку да суседзяў. Ён убачыў, як немцы ідуць ланцугом ад лесу да вёскі. У адным з дамоў начаваў партызан. Яму паведамілі, што ідуць немцы. Ён стаў страляць па іх з аўтамата. Да яго на дапамогу падышла група партызан, якая знаходзілася ў в. Князёва. Цэлы дзень ішоў бой. На наступны дзень у вёску прыйшла калона немцаў. 26 сакавіка Цярэшкі спалілі. Нашай сям'і ўдалося ўцячы ў суседнюю вёску Разуліна. Потым мы перабраліся ў Князёва.

У 1944 г. людзей в. Князёва, у тым ліку і маіх бацьку з братам вывезлі на станцыю Боркавічы. Раніцай выгналі з вагонаў, пачалі сартаваць па ўзросце. Адна жанчына падышла да бацькі з братам і сказала немцам, што гэта яе знаёмы. Іх адпусцілі. Да вызвалення наша сям'я жыла ў Князёве.

Пасля вызвалення мы вярнуліся ў Застарыны. Калі вярнуліся ў вёску, знайшлі забітую цётку бацькі. Спачатку мы жылі ў зямлянцы, потым пабудавалі дом. У 1946 годзе я скончыў 3 класы Яснапалянскай школы, паступіў у ФЗВ. Працаваў на ваенным заводзе ў Кёнігсбергу. У 1951 – 1954 г.г. служыў у арміі. З 1954 г. працаваў механізатарам у калгасе «Авангард», звеннявым па лёну і бульбе. З 1990 г. на пенсіі. Маю ўзнагароды, сярод якіх і ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Экспорт:

Интерактивная карта. Мемориалы, памятники воинской славы, мемориальные доски

сброс