Барысэвіч Вікенцій Фёдаравіч - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

Барысэвіч Вікенцій Фёдаравіч

1930 г. н.

Назаўжды ў памяці застаўся пачатак карнай экспедыцыі. Раніцай над вёскай праляцеў самалёт, а апоўдні ў баку, дзе знаходзілася вёска Ладэлева, пачулася стральба, і праз нейкі час з'явіўся велізарны слуп дыму. Стала ясна, што пачалася карная акцыя, пра якую былі чуткі.

Жыхары Сенькава сталі ў спешным парадку пакідаць вёску, хто як мог. Гэта быў 1943, люты. Мы з мамай запрэглі каня, сабралі прадукты і цёплую вопратку, коўдры, падушкі, прывязалі за сані карову і сталі сыходзіць у глыб партызанскай зоны. У вёсцы Дубровы сустрэлі бацьку, ён быў у атрадзе імя Фрунзе кулямётчыкам. Бацька падказаў, як лепш абкласці паклажу і размясціцца ў санках усім; бо нас было пяць чалавек: я, мама і тры сястры, меншыя за мяне.

Спыніліся мы, як і большасць жыхароў, у Малавідаўскім лесе. Палілі вогнішчы па начах, днём было небяспечна з-за дыму, які быў бачны далёка. Было вельмі холадна, ды з прадуктамі было дрэнна, бо карову таксама было няма чым карміць, і малака было мала. І так мы дабраліся да вёскі Роўнае Поле і там пражылі да канца карнай экспедыцыі. У красавіку вярнуліся дадому, у лесе зладзілі будан, бо хаты былі ўсе спалены. У канцы красавіка, раніцай, мы пачулі страляніну з боку вёскі Гісялёва. І зноў маці з сёстрамі, забраўшы карову, сышлі па кірунку Муквяціцы, а мы з суседам па будане затрымаліся, каб пахаваць пажыткі, але не паспелі. Група паліцаяў падышла да нашага лагера так ціха, што ўцячы пасля воклічу «Рукі ўгору!» і кулямётных чэргаў нам было позна.

Наперадзе гэтай групы ішоў мужчына з акладзістай барадой без зброі, як потым аказалася, гэта быў Бубала Франц. Нас абодвух і тых, каго ўзялі ў Гісялёве, прывезлі спачатку ў гарнізон Будаўка, затым у Дагду. Там мяне, Франца і Гаманьку Міхаіла зачынілі ў памяшканні з кратамі, дзе ўжо быў яшчэ адзін чалавек. Трое сутак доўжыўся допыт. Фашыстам трэба было даведацца пра базу партызанскага лагера. Трое сутак нас збівалі, Франца ставілі на калені, ён быў высокі, а паліцай малы ростам. Паліцай біў Франца і ўвесь час паўтараў, што ён, малады, адгадаваў бараду, каб не ўзялі ў партызаны, і што мой бацька партызан, і я ведаю дзе база атрада. На чацвёрты дзень на трох фурманках, у суправаджэнні паліцаяў, нас прывезлі на станцыю Скайста, а адтуль у таварным вагоне, таксама з канваірам, у Даўгаўпілс, у крэпасць. З крэпасці павезлі ў канцлагер Саласпілс, дзе кармілі горш няма куды: раніцай 150 грамаў чагосьці падобнага на хлеб, у абед поліўка, вечарам дзве бульбіны ў лупінах і, прытым, трэба было цягаць на насілках пясок з месца на месца.

Потым, у канцы чэрвеня, усіх малалетніх дзяцей пагрузілі ў аўтамашыны і прывезлі ў дзіцячы прытулак Болдэрая, туды на пачатку ліпеня прыязджалі латышы і выбіралі сабе работнікаў. Мяне таксама ўзялі, я пасвіў кароў. Трэба было ўставаць з усходам сонца, гэта было самым цяжкім. Гаспадар і яго сям'я ставіліся да мяне нармальна, харчаваўся я за адным сталом з імі, але працы было вельмі шмат. Яны былі ўсе рускія, з-пад Пскова, даўно жылі там.

Вызваленне прыйшло восенню 1944 года. Дадому я вярнуўся ў чэрвені 1945-га. Бацька загінуў на фронце, і я зноў стаў старэйшым у сям'і.

Экспорт:

Интерактивная карта. Мемориалы, памятники воинской славы, мемориальные доски

сброс