Бараноўская Ядвіга Станіславаўна - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

55.946727 | 27.729595

Бараноўская Ядвіга Станіславаўна

д. Межелы

Я, Бараноўская (Урбан) Ядвіга Станіславаўна, нарадзілася ў 1934 годзе ў вёсцы Межалы. Сям'я наша была вялікая – сем чалавек. Калі пачалася вайна, у адну з начэй у партызаны забралі дванаццаць нашых вяскоўцаў, у іх ліку і майго брата. Таму мы пазбягалі сустрэч з немцамі і паліцаямі.

Калі партызаны разбілі гарнізон у Расіцы, у дакументах знайшлі спіс партызанскіх сем'яў. Там былі хлопцы з нашай вёскі, і нам паведамілі, каб мы на дзень сыходзілі ў лес. Адзін раз яшчэ прыходзілі немцы ў Межалы, сталі забіраць скаціну; у нас забралі вялікага кабана. Адзін немец ці паліцай сказаў нашай суседцы, што паляць вёскі і забіваюць людзей. Тады тры сям'і: Раманаў Васіль (былы брыгадзір калгаса) з сям'ёй, Ткачэнка Марыя (маці партызана) і наша сям'я – сыходзілі на дзень у лес, накрываліся чым-небудзь белым і сядзелі да вечара.

16 лютага карнікі пачалі паліць вёскі і людзей, стала гарэць Расіца. З нашай вёскі Мархель Дамінік пайшоў даведацца ў Расіцу, што там такое, і не вярнуўся. 19 лютага мы сышлі з раніцы ў лес, а ля палудня прыехалі ў Межалы два немцы, паліцай і пачалі збіраць людзей да крыжа ў цэнтры вёскі. Немцы пыталіся, ці хаваецца хто-небудзь у лесе. Адзін дзядзька пацвердзіў, што партызанскія сем'і на дзень сыходзяць у лес. Мархель Алена (маці Дамініка) прыбегла за намі. Мы – дзеці, мама, цётка Марыя, жонка і дачка Раманавых – пайшлі да крыжа. Мужчыны засталіся ў лесе. Нас сустрэлі немцы, і адразу падышоў дзядзька Бронька, паказаў на нас, пачаў гаварыць: «Пан, пан! Гэтыя жанчыны не вінаватыя. Прыехалі ноччу людзі і забралі іх сыноў у партызаны, цяпер вось дзяўчынку малую марозяць». Але нам Бог дапамог, немец паляпаў маму і цётку па плячы: «Ідзіце дадому, не плачце, грэйцеся». Вырашылі пайсці, пакуль пускаюць, а самі думаем: будуць у спіну страляць.

Дома быў ужо і тата. Я стала прасіцца на печ пагрэцца, але тут прыбеглі хлапчукі, крычаць: «Немцы ад Расіцы на лыжах ланцугом ідуць!». Так я ў хату і не зайшла пагрэцца. Пабеглі мы зноў. Забеглі ў блізкі да хаты вялікі роў, там было, можа, пяць лазовых кустоў. Мы ўсе ляглі і накрыліся белымі прасцінамі (насілі заўсёды з сабой). Раптам убачылі, што з процілеглага боку, ад Крывасельцаў, таксама ідуць немцы, а ззаду за імі калёсы і кулямёт. Са свайго сховішча мы ўсё бачылі і чулі. Пачаліся стрэлы, крыкі, і загарэлася вёска. Тата кажа: «Дзеткі, глядзіце: наша хатка гарыць». Вось так на маіх вачах гарэла хата, а ў ёй мая любімая лялька, якую мне даслала сястра з Ленінграда. Я вельмі плакала, плачу і цяпер.

Да вечара з Межалаў на лыжах пачалі ехаць немцы, прама каля нас, праз Дубнікі на Латвію. У Дубніках жылі нашы сваякі – дзядзька Косця, цётка Ганна, іх сын Мадэст і яшчэ зусім маленькі Савелій. Пачуліся стрэлы, і мы чулі, як закрычалі людзі. У гэтай сям'і забілі ўсіх, а Мадэста паранілі, і ён нейкім цудам схаваўся ў яме, а потым трапіў у Латвію і застаўся жывы.

Калі пацямнела, мы пайшлі ў лес, туды, дзе сядзелі днём. Уся вёска згарэла, засталіся толькі трубы. Жонка і дачка Аляксандра Раманава тады не паспелі ўцячы ў роў, іх і ўсіх астатніх людзей пагналі ў Расіцу, у касцёл. Ноччу дзядзька Раманаў і тата пайшлі іх шукаць. Прыйшоўшы назад, сказалі, што знайшлі спаленых людзей у школе і ў адным доме, а пра родных нічога не даведаліся.

Мы дажылі ў лесе да красавіка месяца. Партызаны раілі перабірацца ў вялікія лясы, але мы не паспелі. Прыйшлі паліцаі і нас разагналі, але, дзякуй Богу, нікога не паранілі і не забілі, мы ўсе разбегліся хто куды. Потым сабраліся ў Булаўскім балоце. Я ўцякала па снезе басанож, абмарозіла ногі, але, дзякуй Богу, усё загаілася. Неўзабаве прыйшлі партызаны і забралі нас бліжэй да свайго атрада. Калі ішлі карнікі, мы сыходзілі ў непраходныя балоты. Пасля вызвалення партызаны далі нам хворага каня, каб прывезці маму ў Расіцу, бо яна ісці не магла. У Расіцы мы жылі ў касцёле, зрабілі са склепа зямлянку. У жніўні мама памерла. 2 верасня ўжо быў арганізаваны калгас. Брат – яму было 15 гадоў – араў з сябрам зямлю, падарваўся на міне. Сястра Марыя загінула ў Ленінградзе ў 1943 годзе. У тым жа годзе загінуў на Смаленшчыне брат Іосіф. З вялікай сям'і нас засталося трое.

Вёска наша так і не аднавілася - не дазволіў будавацца сельсавет. На яе месцы пастаўлены помнік.

Историческое место сожжённой деревни. Находилась на 3 километра севернее от деревни Кривосельцы (Крывасельцы).
Межелы. Сарьянский сельсовет, Верхнедвинский район, Витебская область.

Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением «QR-гид».

QR - третий блок
Вы можете построить маршрут к мемориалу в своём смартфоне. Воспользуйтесь этой возможностью. Посетите места боли и скорби. Отдайте дань памяти безвинно погибшим и замученным.
Экспорт:

Интерактивная карта. Мемориалы, памятники воинской славы, мемориальные доски

сброс