Багдановіч (Макеенак) Вера Сямёнаўна - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

Багдановіч (Макеенак) Вера Сямёнаўна

У нашай сям’і было пяцёра дзяцей. Брат Мікалай загінуў у партызанах у 1943 годзе.

Калі ў нашу вёску прыйшлі немцы, я яшчэ ляжала ў люльцы. Мне было шэсць месяцаў. Немец падышоў да люлькі, глянуў ды сказаў: “Майна дохта” (Meine Tochter – мая дачка. Рэд.). Немцы пайшлі па вёсцы, але нічога не чапалі. А потым сталі ўтварацца партызанскія атрады, партызаны пачалі ладзіць дыверсіі, і немцы рушылі з карнымі экспедыцыямі.

Нам партызаны сказалі ратавацца як хто можа. Вяскоўцы ўзялі з сабой бульбу, іншы харч і пайшлі да возера Ізбішча, на востраў сярод балота. Гэта чатыры кіламетры ад нас на ўсход. Усю зіму мы там жылі, спалі на яловым лапніку, грэліся ля кастра. Пад вясну раскопвалі снег, збіралі журавіны. Былі вошы, а слабейшыя хварэлі на тыф.

Тымчасам нашу вёску карнікі спалілі. Пад вясну стала вядома, што немцы зноў ідуць паляваць на людзей. Мы трапілі ў блакаду і пабеглі ратавацца. Маладыя, дужэйшыя беглі наперадзе. Сястра мяне несла на руках, потым аддала маме. З акружэння выйшлі сталыя і старыя, а маладзейшыя трапілі ў лапы немцаў. Іх прымусілі будаваць нейкія ўмацаванні на Расоншчыне. Старэйшыя (і я з імі) уратаваліся, бо не здолелі ўзабрацца на гару і сядзелі пад ёй, а немцы ў тыя моманты гналіся за моладдзю па версе гары. Яны стралялі на хаду, і на тых, хто стаіўся ўнізе, каціліся зверху трупы забітых, немцы ж нас не заўважылі …

Экспорт:

Интерактивная карта. Мемориалы, памятники воинской славы, мемориальные доски

сброс