Бабінская Вера Апалінараўна - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

Бабінская Вера Апалінараўна

1938 г.н.

У нашай вёсцы пражывала дзесьці 80-100 чалавек рознага ўзросту. У нашай сям'і было 8 чалавек: бацька - Навіцкі Апалінар Дзянісавіч, маці - Аляксандра Ягораўна, дзеці: Соня 1925 г.н., Уладзімір 1920 г.н., Пётр 1922 г.н., Алег 1930 г.н., Вольга 1933 г.н., Вера (я) 1938 г.н.

З-за дапамогі партызанам, якую аказвалі сяляне, немцы спальвалі ўсе навакольныя вёскі. Улетку 1942 прыйшлі яны і ў нашу вёску. Падпалілі ўсе хаты і сагналі жыхароў у вялікую лазню. Пеця ўжо пачаў узломваць столь. Ён казаў: “Лепш загінуць ад кулі, чым гарэць жыўцом”. Некаторыя кінуліся наўцёкі, і ім фашысты стралялі ў спіну.

Але раптам загад на спаленне людзей адмянілі. Немцы пагрузілі нас на машыны і павезлі тапіць, але потым і гэты загад адмянілі і павезлі ўсіх жыхароў у Боркавічы. Там адбіралі людзей на працу ў Нямеччыну. З нашай сям'і забралі бацьку і сястру Соню. Тата памёр у эшалоне яшчэ ў Полацку. Соня вярнулася дадому пасля вайны.

У той перыяд, калі спальвалі нашу вёску, спалілі Навічкі і Ваўкі.

Пра нашу сям’ю клапаціўся брат Пеця. Ён вывез нас у партызаны, пасля вайны зладзіў зямлянку, а ўрэшце мы аселі ў Княжыцах. Там я скончыла 3 класы. Потым пайшла ў Валынецкую школу. Пасля заканчэння школы стала працаваць цялятніцай. У 1957 годзе выйшла замуж і пераехала ў в. Антонава. У 1988 годзе выйшла на пенсію. Узнагароджана Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і Ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Брат Валодзя быў танкістам, ён прапаў без вестак.

Экспорт:

Интерактивная карта. Мемориалы, памятники воинской славы, мемориальные доски

сброс