Аўсюк Уладзімір Уладзіміравіч - Верхнедвинская централизованная библиотечная система
showcase left
  • banner-2018-01.jpg
  • banner-2018-02.jpg
  • banner-2018-05.jpg
  • banner-2018-06.jpg
  • banner-2018-07.jpg
  • banner-2018-08-2.jpg
showcase right
adress 2018

55.691318 | 28.231804

Аўсюк Уладзімір Уладзіміравіч

д. Дегтярёво

1930 г.н.

У сям’і было 5 чалавек: бацька Аўсюк Уладзімір Вікенцьевіч, 1884 г.н., маці Праскоўя Дзмітрыеўна, 1894 г.н., сёстры Алена, 1933 г.н., і Ядвіга, 1938 г.н.

У пачатку вайны Валодзю было 11 гадоў. Ён многае памятае з тых страшных дзён, калі ў вёсцы даведаліся, што пачалася вайна. Дзеці не разумелі, што гэта такое, пакуль не перажылі ўсё самі і не ўбачылі ўсё на свае вочы. У родныя мясціны прыйшлі немцы. Яны здзекаваліся над людзьмі, забіралі прадукты, забівалі ні ў чым невінаватых людзей.

Уладзімір Уладзіміравіч успамінае:

«Мне прыйшлося перажыць усе жахі карнай экспедыцыі. Немцы нас схапілі і пешшу адправілі на станцыю, а адтуль — у Саласпілс. Потым размеркавалі нас па гаспадарах-латышах, і мы ў іх працавалі. Наша сям'я трапіла да гаспадара па імені Замец Мартынь. Мы выконвалі ўсякую працу па хаце, апрацоўвалі зямлю на агародзе і ў полі. Там і прапала мая малодшая сястра Ядвіга. Пасля бацьку адправілі на працы ў Польшчу, дзе ён і загінуў у раёне горада Люблін. Мы толькі ўтрох вярнуліся дадому ў 1946 годзе. Цяжка было пачынаць новае жыццё нам з адной маці, жыць не было дзе, хаты былі спалены. Шмат прыйшлося працаваць, дапамагаць маме, займацца ўсімі мужчынскімі работамі».

Уладзімір Уладзіміравіч памятае тых, хто жыў у Верхнім Дзегцярове да вайны. Гэта Кужаль М. з жонкай і сынамі Мішам і Лёнем. Гэта Аўсюк А. з жонкай, Быкоўскі Фёдар з жонкай і дзецьмі Аляксеем, Віктарам і Стасяй, яго брат Быкоўскі Васіль з жонкай Дар'яй і дзецьмі Валодзем, Колем, Ленай, Генам і Мішам. Гэта сем'і Кухтарскіх, Лукашэнка, Яскевіч. Мала хто з іх застаўся ў жывых, але памяць захоўваецца ў сэрцы іх аднавяскоўца Аўсюка У.У.

Экспорт:

Интерактивная карта. Мемориалы, памятники воинской славы, мемориальные доски

сброс