Арнольдава Ксенія Трафімаўна
д. Бузово
У гэтай вёсцы пры сутоку Бярозаўкі з Вужыцай была вялікая кузня, кавалём у ёй быў Ціт Каранеўскі. У кузні, нібы ў горане, фашысцкія каты вырашылі спаліць не жалеза, а людзей. У яе сагналі не толькі жыхароў Бузова, але і вёсак Карзуны і Шабалы, што стаялі над Вужыцай.
Калі кузню падпалілі, людзі сталі ламіцца вонкі. У нейкай адчайнай надзеі яны пачалі выкідваць у акенца маленькіх дзяцей. Карнікі падхоплівалі немаўлят на штыкі, іншых саджалі на калы агароджы.
Урэшце людзі выламалі дзверы, але іх сустрэў густы агонь кулямётаў. Толькі адна параненая і абгарэлая жанчына пад сховам дыму дапаўзла да блізкага кустоўя, якое ахутвала прырэчны лог Бярозаўкі. Партызаны былі недалёка і ад яе даведаліся пра дэталі жахлівай падзеі. Тая жанчына сканала ад ран і апёкаў.
У Бузове, а таксама ў Карзунах і Шабалах, насыпаны курганы і на іх пастаўлены помнічкі. Курган у Бузове большых памераў. Яго ладзілі з выкарыстаннем тэхнікі. Ля ягонага ўзножжа па-за агароджай і зараз можна знайсці гільзы ад патронаў, там-сям
бялеюць чалавечыя косці і чарнеюць абпаленыя цагліны ды жалязякі, якія павылазілі з зямлі падчас ворыва, бо да кургана прымыкае поле.
Отсканируйте QR-код при помощи смартфона и воспользуйтесь мобильным приложением «QR-гид».




